Падвышаныя пошліны на экспарт бензіну — часовая мера
Дзейнічаць яны будуць каля 2-3 месяцаў, заявіў расійскі намміністра фінансаў Сяргей Шаталаў.
Хаця ў пастанове ўрада Расіі няма абмежавання па тэрмінах, "гэта часовае рашэнне", — сказаў Шаталаў РІА "Новости". На ягоную думку, яно будзе дзейнічаць да стабілізацыі сітуацыі з бензінам у краіне: "Можна прагназаваць, што 2-3 месяцы".
У сувязі з перабоямі ў пастаўках бензіну ў рэгіёны РФ, што назіраюцца апошнім часам, улады прынялі рашэнне падвысіць экспартныя пошліны на бензін з 1 траўня да ўзроўня 90% ад стаўкі пошліны на нафту (цяпер 67%). Адпаведна, у траўні пошліна складзе 408,3 долара за тону. Гэтая мера робіць надзвычай нявыгадным працяг экспарту ў далёкае замежжа для беларускіх НПЗ.