Пахаванне Уітні Х'юстан пройдзе 17 лютага
Цела папулярнай спявачкі адпраўленае з Лос-Анжалеса на радзіму. Пахаванне адбудзецца на яе радзіме ў горадзе Ньюарку (штат Нью-Джэрсі).
Як перадае РБК, сваякі поп-зоркі плануюць правесці цырымонію развітання 17 лютага, на арэне спорткомплекса Prudential Center.
Нагадаем, Уітні Х'юстан памерла ў ноч з 11 на 12 лютага ў гатэлі ў Бэверлі Хілз. Прычыны яе смерці, як чакаецца, будуць абвешчаныя пасля пахаванняў.