Палестынцы пераплылі Буг, каб трапіць з Беларусі ў Польшчу
Басанож і без курткі грамадзянін Палестынскай аўтаноміі спрабаваў аўтастынам злавіць аўтамабіль каля польскай мясцовасці Уладава.
Як мяркуецца, перад гэтым ён са сваім земляком нелегальна перасёк беларуска-польскую мяжу, а дакладней пераплыў Буг. У выніку абодва мужчыны былі затрыманы паліцыяй.
Як паведамляе Gazeta.pl, паліцыя шукала нелегалаў мэтанакіравана. Перад гэтым польскія памежнікі каля мяжы з Беларуссю знайшлі сляды дваіх чалавек. У супрацоўнікаў памежнай службы адразу ўзнікла падазрэнне, што гэта могуць быць нелегалы. Да пошуку былі падключаныя паліцыянты, якія даволі хутка затрымалі 24-гадовага палестынца. Праз нейкі час басанож, прамоклы і без курткі, быў затрыманы 31-гадовы палестынец. Хутчэй за ўсё боты і куртку нелегал згубіў падчас пераплывання Бугу.
Калі палестынцы не папросяць у Польшчы прытулак, то будуць дэпартаваныя ў Беларусь.
Фота — gazeta.pl