Паліцыя выцесніла насельнікаў лагера на Чыстых прудах

Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на твітары актывістаў. Побач з лагерам знаходзяцца некалькі аўтазакаў. Афіцыйных звестак пра затрыманні пакуль няма, але некаторыя насельнікі лагера паведамляюць пра двух затрыманых. Актывісты намераныя шукаць новае месца ў цэнтры Масквы для пратэстаў.

Нагадаем, што ўчора Басманны суд Масквы пастанавіў ліквідаваць лагер расійскай апазіцыі. Улады Масквы далі пратэстоўцам час да 12 гадзінаў дня серады.

Увечары ў аўторак у лагеры прайшоў сход. Насельнікі лагера вырашылі не ліквідаваць яго самастойна, а чакаць, калі прыйдзе АМАП, і тады арганізавана перамясціцца ў іншае месца ў цэнтры Масквы.