Паміж Польшчай і Расіяй выспявае “вайна слоў”

Польская дэлегацыя на чале з прэзідэнтам Лехам Качыньскім ляцела на жалобныя мерапрыемствы ў Катынь, дзе пахаваныя польскія вайскоўцы, расстраляныя НКВД СССР у 1940 годзе.

Сем’і загінулых у авіякатастрофе паставілі мемарыяльную дошку ў Смаленску на польскай мове. На ёй было пазначана, што “прэзідэнт Качыньскі памёр па шляху на адзначэнне 70-й гадавіну савецкага генацыду ў адносінах да ваеннапалонных афіцэраў польскага войска”.

Але расійскія ўлады ў суботу, 9 красавіка, замянілі дошку, паведамляе Газета.ру.

Зараз тэкст таблічкі, які ўжо напісаны на дзвюх мовах — рускай і польскай, адносіцца толькі да авіякатастрофы і зусім не згадвае пра катынскія расстрэлы.

“Мы лічым, што гэта вельмі дрэннае рашэнне. Мы чакалі больш абачлівыя адносіны… І мы думаем, што гэта адаб’ецца на атмасферы дня”, — сказаў прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі.

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі наведае Смаленск з расійскім кіраўніком Дзмітрыем Мядзведзевым 11 красавіка.