Памёр журналіст і пісьменнік Анатоль Казловіч
14 кастрычніка пасля цяжкай хваробы на 66-м годзе жыцця памёр беларускі журналіст, пісьменнік, сцэнарыст і педагог Анатоль Казловіч.
Казловіч працаваў у "Сельской газете", у часопісе "Нёман", амаль чвэрць стагоддзя быў уласным карэспандэнтам маскоўскай "Литературной газеты" па Беларусі. Акрамя таго ён арганізаваў і рэдагаваў фермерскую газету "Новая зямля", праваабарончае выданне "Круг", працаваў першым намеснікам галоўнага рэдактара газеты "Народная воля".
Займаўся Казловіч і педагагічнай дзейнасцю, адзначае БелаПАН. Ён выкладаў журналісцкія дысцыпліны ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва (Мінск), Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня).
Еўрарадыё выказвае спачуванні блізкім і сябрам Анатоля Казловіча.