Памерла шматдзетная маці, якую збіў п'яны кіроўца
Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары ў аўторак, 26 лютага, у Шчучыне.
Жанчына, якая была ў дэкрэтным адпачынку, з 14-гадовай дачкой вярталася дахаты з бацькоўскага сходу. Яны ішлі ў вёску па ўскрайку дарогі насустрач руху транспарту. На руках у іх былі святлоадбівальныя павязкі. Сустрэчны аўтамабіль праехаў міма дачкі і збіў маці, пры гэтым ён нават не спыніўся. Жанчына пазней памерла ў рэанімацыі. У яе засталіся чацвёра дзяцей.
Кіроўцу затрымалі, утрыманне алкаголю ў яго арганізме ў сем разоў перавысіла дапушчальны ўзровень, інфармуе БЕЛТА.