Паміж Талінам і Хельсінкі плануюць пабудаваць падводны тунэль

Між тым, пабудова еўратунэля пад Ла-Маншам каштавала ў некалькі разоў даражэй, хаця яго працягласць істотна меншая за эстонска-фінскі.

Як паведамляе сайт delfi.lv, да рэалізацыі праекту пабудовы падводнага чыгункавага тунэлю падштурхоўвае значнае павелічэнне плыні тавараў і пасажыраў паміж сталіцамі Эстоніі і Фінляндыі. Штогод паміж імі падарожнічае каля 7 мільёнаў пасажыраў.