Памёр вядомы расійскі акцёр Валерый Залатухін
Артыст сканаў раніцай 30 сакавіка ў лякарні. Яму быў 71 год.
Прычынай смерці стала пухліна мозгу. З 5 сакавіка акцёр знаходзіўся ў рэанімацыі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Валерый Залатухін граў на сцэне Тэатра на Таганцы ў Маскве. У кіно ён стаў вядомым як выканаўца роляў у фільмах “Гаспадар тайгі”, “Бумбараш”, “Сказ пра тое, як цар Пётр арапа жаніў” ды іншых.
Аўтар некалькіх кніг успамінаў, у тым ліку пра Уладзіміра Высоцкага.