Парадак на матчах ФК “Брэст” будуць падтрымліваць фаны

Першапачаткова парадак на стадыёне мусілі забяспечваць міліцыянты і студэнты з добраахвотных дружын абодвух брэсцкіх універсітэтаў, піша “Брэсцкая газета”.  Але заўзятары, якіх міліцыя запрасіла да абмеркавання гэтай тэмы, прапанавалі свой удзел.

Адным з матываў было меркаванне, што міліцыянты летась некалькі разоў перастараліся ў сілавым уздзеянні на фанаў. Было вырашана зрабіць прапорцыю цывільных праваахоўнікаў 50 на 50: палова дружыны ў сектарах студэнты, палова — фаны.  Таксама было вырашана правесці некалькі трэніровак да першага матча вышэйшай лігі, які пройдзе тут 6 красавіка. ФК “Брэст” (старая назва клуба “Дынама” (Брэст)) прымае БАТЭ.

Яшчэ міліцыя паабяцала “не дапусціць болей нецэнзурнай лаянкі з трыбун на адрас суддзяў і гульцоў ”  і “не санкцыянаваных гарвыканкамам шэсцяў фанатаў”.