Парламент Грэцыі зацвердзіў крэдытнае пагадненне з ЕС

За закон прагаласавалі 199 з 278 прысутных дэпутатаў, супраць былі 74, устрымаліся 5 чалавек. Як паведамляе агенцтва Reuters, грэцкаму парламенту прыйшлося пагадзіцца з патрабаваннямі Еўрасаюза. У прыватнасці, будзе скарочаныя на 325 мільёнаў еўра выдаткі бюджэту, прадстаўнікі ЕС адсочаць, каб збіраліся падаткі і паскорыўся продаж уласнасці. Калі гэтыя і іншыя ўмовы будуць выкананыя, Грэцыя атрымае ад Еўрасаюза і Міжнароднага валютнага фонду фінансавую падтрымку, якая мусіць выратаваць гэтую краіну ад дэфолту.