Партыя Ангелы Меркель церпіць чарговае паражэнне
На гэты раз Хрысціянска-дэмакратычны саюз згубіў пазіцыі на выбарах у найбуйнейшым рэгіёне краіны — у зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія.
Паводле папярэдніх звестак, ён атрымаў толькі 26% галасоў выбаршчыкаў (на мінулых выбарах у ХДС было 35%). Як адзначае ВВС, гэта найгоршы вынік партыі Меркель у гэтым рэгіёне.
Апазіцыйныя сацыял-дэмакраты набралі больш за 38%, партыя "Зялёных" — больш за 12%, Партыя піратаў — амаль 8%.