Партыя БНФ ізноў засталася без сядзібы

Новага офіса партыя пакуль не мае. Янукевіч адзначыў, што ёсць пэўныя варыянты, сітуацыя з якімі канчаткова вырашыцца ў канцы гэтага ці пачатку наступнага тыдня.

Партыя БНФ пакінула офіс на праспекце Машэрава,8 (былая вуліца Варвашэні), які арандаваўся з 1992 года, у ліпені. Праз месяц быў прэзентаваны новы офіс на вуліцы Крапоткіна, 93а. А ў верасні ўласнік папрасіў вызваліць гэтае памяшканне, бо збіраецца яго прадаваць, піша “Наша Ніва”.