Партыя БНФ пагадзілася на Бангалор

“Звязана гэта з тым, што пасля 19 снежня, калі пачалася шалёная атака на ўсе праявы незалежнай думкі, на ўсю апазіцыю, людзі рэальна выглядаюць запалоханым. Грамадству важна даць ясны сігнал, што можна збірацца", — кажа старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
 
"Трэба паказаць, што дэмакратычныя сілы ёсць, што яны працягваюць дзейнічаць, што не ўсё так дрэнна, як можа падавацца людзям, што застаецца магчымасць дзейнічаць, нягледзячы на складаную сітуацыю ў краіне. Трэба глядзець у будучыню, пачынаць новы палітычны цыкл", — цытуе Янукевіча тэлеканал "Белсат".