Партыя БНФ: Візіт Пуціна стаўся нагодай для маштабных рэпрэсій

Ён звяртае ўвагу, што "для беларускага народа любое ўзмацненне кантактаў афіцыйнага Менску з Крамлём заўжды азначала ўзмацненне палітычных рэпрэсій ды пераследу іншадумцаў". Лялькоў згадвае не толькі рэпрэсіі супраць апазіцыянераў у Мінску, але і "ўзмацненне рэпрэсій у дачыненні да беларусаў у Расеі" (маецца на ўвазе справа аб "экстрэмізме" ў Іркуцкай вобласці).

Партыя БНФ заклікае ўлады Расіі спыніць палітычна матываваны крымінальны пераслед Моладзевага клубу “Крывічы” пры Іркуцкім таварыстве беларускай культуры імя Яна Чэрскага і беларускіх актывістаў Іркуцку Алега Рудакова і Аляксея Кухты. Таксама Партыя БНФ патрабуе ад уладаў Беларусі "спынення выкарыстання адміністратыўнага пераследу дзеля мэтаў палітычных рэпрэсій супраць моладзевых актывістаў Беларусі".

Фота — bymedia.net