Партыя БНФ вылучае кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў

Як паведаміў БелаПАН лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, на з’езд вылучылі каля 60 чалавек з усіх абласцей і Мінска.

Раней сойм партыі прымаў рашэнне, што прадстаўнікі арганізацыі вылучацца кандыдатамі, аднак здымуцца з выбараў, калі ў краіне будуць палітвязні і калі ад партыі БНФ ніхто не пройдзе ў склад выбарчых камісіяў.

12 прадстаўнікоў партыі зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў. Аднак подпісы наўрад ці перададуць у ЦВК — працу сябраў ініцыятыўных груп плануецца выкарыстаць для прапаганды партыйных ідэяў, патлумачыў Аляксей Янукевіч.