Партыя працы і справядлівасці вылучыла 19 кандыдатаў на выбары

Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (РППС) вылучыла таксама 1 150 прэтэндэнтаў на месцы сябраў участковых камісіяў па ўсёй Беларусі і болей за 2 тысячы назіральнікаў на ўчастках для галасавання, інфармуе БелаПАН.

У найбліжэйшы час усе дакументы аб партыйным вылучэнні перададуць у адпаведныя дзяржаўныя органы.

РППС была створаная ў 1993 годзе. З моманту стварэння і да сёння арганізацыя з’яўляецца левацэнтрысцкай партыяй. Яе стратэгічны курс — “дэмакратычнае рэфармаванне эканомікі і палітычнай сістэмы дзяржавы з мэтай далейшага развіцця Рэспублікі Беларусь”.