Экспарцёрам адмянілі льготы па продажы валюты Нацбанку

У абгрунтаванні ўказа сказана, што ён падпісаны з улікам сітуацыі на ўнутраным валютным рынку. Яшчэ адна яго мэта — стварэнне роўных умоваў для гаспадарання. Указ адмяняе шэраг льгот па абавязковым продажы замежнай валюты, паведамляе БЕЛТА.

Тэкст указа пакуль не апублікаваны.

Вядома, што раней ад абавязковага продажу валютнай выручкі былі вызваленыя абодва нафтаперапрацоўчыя заводы, а таксама "Беларуськалій" і Беларуская калійная кампанія.