Павел Вінаградаў асуджаны на сем сутак арышту

Як паведаміў актывіст агенцтву БелаПАН, 22 лютага кампанія "Гавары праўду!" адзначала сваё трохгоддзе ў забаўляльным цэнтры "Журавінка". Вінаградаў таксама быў там, хаця ўмовамі нагляду яму забаронена знаходзіцца ў месцах, дзе рэалізуецца алкаголь на разліў.

Нагадаем, па крымінальнай справе пра масавыя беспарадкі ў Мінску Вінаградава асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 14 верасня 2011 года хлопца вызвалілі па памілаванні. Але ад 10 красавіка 2012 года да Вінаградава ўжыты рэжым прэвентыўнага нагляду на два гады. На Вінаградава наклалі шэраг абмежаванняў. Гэты рэжым матывавалі тым, што Вінаградаў працягвае мець кантакты з асуджанымі судом асобамі, не працаўладкаваўся і прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Летась хлопец не меней за 10 разоў быў асуджаны і адседзеў 66 сутак адміністрацыйных арыштаў.

Фота — era.by