Павялічылася тарыфная стаўка першага разраду
Ад 1 кастрычніка яна ўзрасла на 28% і склала 151 тысячу рублёў.
Нагадаем, што да гэтай стаўкі прывязаныя заробкі бюджэтнікаў, а з нядаўніх часоў — яшчэ і стыпендыі студэнтаў і навучэнцаў. Такім чынам, прыбыткі гэтых катэгорый грамадзян узрастуць. Таксама пастановай ураду ад 1 кастрычніка ўвялі дыферэнцаваныя даплаты для бюджэтнікаў у дыяпазоне 240-16 тысяч рублёў, паведамляе БЕЛТА.
Папярэдняе падвышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду адбылося ў лістападзе 2010 года. Такім чынам урад выконваў перадвыбарнае абяцанне Аляксандра Лукашэнкі давесці сярэдні заробак па краіне да 500 долараў.