Павышэнне узроўня інфляцыі запланавана
Урад будзе рабіць усё магчымае, каб упісацца ў зацверджаныя параметры прагнозу па гадавой інфляцыі.
Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
"Так, у лютым інфляцыя ў Беларусі была вышэй сярэднегадавой. Шмат у чым гэта звязана з ростам тарыфаў на паслугі ЖКГ. Па сакавіку сітуацыя лепш, але ўсё адно чакаецца, што інфляцыя будзе вышэй сярэднегадовага ўзроўня, які мы планавалі", - падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра.
Сяргей Румас адзначыў, што ў цяперашніх умовах прадказваць гадавую інфляцыю даволі складана, бо ўсё будзе залежаць ад валютных абмежаванняў на рынку, "бо сёння ніхто з экспертаў не можа сказаць, як гэта адаб'ецца на рэальным сектары эканомікі". Па словах Сяргея Румаса, шматлікія вытворцы закладваюць відавочна завышаны курс беларускага рубля ў кошт тавара. "Таму, напэўна, ураду прыйдзецца прымаць нейкія дадатковыя меры для стрымлівання інфляцыі", - адзначыў намеснік прэм'ер-міністра.