Паўлу Севярынцу адмовілі ў “хатняй хіміі”

Такое рашэнне тлумачаць тым, што Севярынец не прызнаў сваю віну ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 года. Тым часам палітык адбыў траціну тэрміну, не мае спагнанняў і на гэтай падставе яму могуць змяніць рэжым. Таксама вядома, што 27 кастрычніка атэстацыйная камісія прызнала, што асуджаны палітык “стаў на шлях выпраўлення”, нагадвае БелаПАН.