Паўторная экспертыза прызнала Брэйвіка адэкватным
Таму ён можа несці крымінальную адказнасць, зрабіла выснову судова-псіхіятрычная камісія.
Нагадаем, што ў снежні летась іншая камісія прызнала Андэрса Брэйвіка, які абвінавачваецца ў здзяйсненні двайнога тэракту (у ліпені 2011-га загінулі 77 чалавек), вар'ятам. Цяпер жа ён не зможа пазбегнуць крымінальнай адказнасці. Адзначым, што ў пачатку месяца Брэйвік напісаў адкрыты ліст, у якім заявіў, што не хоча, каб яго лічылі вар'ятам.
Суд над Андэрсам Брэйвікам пачнецца 16 красавіка.
Фота — vg.no