Пазьняк заклікае Каваленку спыніць галадоўку

Нагадаем, актывіста гэтай партыі Сяргея Каваленку ад 22 снежня трымаюць у віцебскім СІЗА. Яго абвінавачваюць у неаднаразовым парушэнні рэжыма адбыцця "хатняй хіміі" (яе яму прысудзілі за вывешаны ў Віцебску бел-чырвона-белы сцяг). 21 лютага ў Першамайскім раённым судзе мусіць пачацца суд. Амаль два месяцы Сяргей Каваленка трымае галадоўку, нягледзячы на тое, што яго прымусова кармілі.

Зянон Пазьняк лічыць, што цяпер Каваленку трэба "разумна выходзіць з галадання самому і рыхтаваць зварот у пракуратуру аб здзеках над яго асобай у турме, аб парушэнні яго права на галадоўку пратэсту", паведамляе Радыё Свабода.

Сёння з Каваленкам павінен сустрэцца адвакат.