Пенсіянер раскайваецца ў жаданні спаліць старшыню сельвыканкаму

89-гадовы інвалід 2 групы па зроку Павел Левашэвіч з вёскі Сакалова ў Бярозаўскім раёне стаў вядомым на ўсю краіну пасля спробы спаліць сябе і вясковага начальніка.

Ён прасіў у старшыні два варыянты: або накіраваць у дом састарэлых, а калі нельга — даць соцработніка хоць раз на тыдзень. Бярозаўская сацыяльная служба прыехала да Паўла Левашэвіча, абследавала ўмовы. Яны сапраўды жахлівыя, нягледзячы на тое, што стары жыве з нежанатым сынам, які ездзіць у Бярозу на працу. 


Жанчыны выказаліся, што трэба сацработнік, але ў сельвыканкаме не рэкамендавалі, спасылаючыся на тое, што дзед яшчэ ходзіць у краму за віном. Інвалід не адмаўляе, што сапраўды яшчэ рухаецца і можа выпіць чарку, але п’яніцай яго назваць нельга.

Інвалід Левашэвіч лічыць, што да яго не прыслухаліся, бо старшыня сельвыканкама недабразычліва ставіцца да яго.

Дырэктар сацыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва Радзівон Малюга сказаў, што пытанне аб сацыяльным работніку можна перагледзець, калі пенсіянер звернецца яшчэ раз.


А пакуль з інцыдэнтам разбіраецца міліцыя. На пенсіянера заведзеная крымінальная справа, піша spring96.org