Пентагон крытыкуюць за супрацоўніцтва з Галівудам

Член Рэспубліканскай партыі Пітэр Кінг, які ўзначальвае камітэт палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы, запатрабаваў разабрацца ў тым, на якіх падставах Пентагон кансультаваў рэжысёра Кэтрын Бігелоў.

У адказ прадстаўнік Пентагона заявіў, што супрацоўніцтва з "аўтарытэтнымі стваральнікамі кінафільмаў" з'яўляецца звычайнай практыкай і не вядзе да ўцечак сакрэтнай інфармацыі, паведамляе ВВС.

Падрабязнасці пра кінастужку і час яе выхаду на экраны пакуль невядомыя.