Пётр Пракаповіч стаў ганаровым грамадзянінам Брэста

Былому банкіру, які прымаў удзел у святочных мерапрыемствах, было ўручана адпаведнае пасведчанне, а на грудзі яму павязалі стужка ганаровага грамадзяніна.На цырымоніі брэсцкія чыноўнікі заявілі, што такое званне прысвоена Пятру Пракаповічу за ўклад у развіццё Брэста, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што адстаўны кіраўнік Нацыянальнага банка нарадзіўся непадалёк ад Брэста, на мяжы Беларусі і Украіны.