Пётр Пракаповіч сышоў з Нацбанку. Зусім

Указ наконт адстаўкі Пракаповіча выдадзены 18 ліпеня, паведамляе агенцтва ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта.

Амаль месяц таму, 20 чэрвеня выканаўцам абавязкаў старшыні Нацбанку прызначылі Юрыя Алымава. Пётр Пракаповіч вымушаны быў сысці, бо ўвесну перанёс сур’ёзную аперацыю на сэрцы. Яму патрэбны курс медыцынскай рэабілітацыі на колькі месяцаў.