Пхеньян: Ядзерная зброя — сродак стрымлівання вайны

На паседжанні ЦК Працоўнай партыі КНДР ён заявіў, што развіццё ядзернага ўзбраення ў Паўночнай Карэі з'яўляецца "надзейнай мерай стрымлівання вайны і асновай для эканамічнага развіцця краіны".

Паводле слоў Кім Чэн Ына, ядзерная зброя — гэта сродак "для прадухілення вайны і абароны міру". Ён заклікаў будаваць эканоміку краіны "на аснове развіцця навукі і тэхналогій".

Як вядома, КНДР апошнім часам палохае сваіх паўднёвых суседзяў і ЗША ядзерным ударам.


ЗША накіравалі ў бок Паўднёвай Карэі ракетны эсмінец

Фота — AFP