Пінчука будуць судзіць за забойства лася

На мужчыну завялі крымінальную справу за незаконнае паляванне, паведамляе БелаПАН. Праверка ўжо вызначыла, што ён меў пуцёўку на здабычу вадаплаўнай птушкі, але пайшоў зусім у іншыя ловы. Фінансавыя страты ад яго паляўнічай прыгоды ацанілі ў 3 мільёны 300 тысяч рублёў.

Падазраваны раней не меў судзімасці і паабяцаў кампенсаваць гэтыя страты яшчэ да таго, як суд пачне разглядаць яго крымінальную справу.