Пінскае ДАІ апублікавала спіс п’яных кіроўцаў
У “ганебны” спіс трапілі больш за 60 пінчукоў, прычым ўсе яны мужчыны і пераважна нідзе не працуюць.
Усіх гэтых людзей ДАІшнікі неаднаразова затрымлівалі п'янымі падчас кіравання аўтамабілямі. Спіс апублікаваны на сайце пінскага гарвыканкама.
Дарэчы, летась на вуліцах Пінску былі затрымалі 658 нецвярозых вадзіцеляў.