Пінская раёнка пачала друкаваць украінскія навіны
У газеце “Полесская правда” з’яўляюцца матэрыялы ўкраінскай газеты “Полісся”.
Яны датычаць жыцця мястэчка Зарэчнае. Яно з’яўляецца партнёрам Пінскага раёну і кіраўнікі адміністрацыяў дамовіліся абменьвацца інфармацыяй аб жыцці сваіх рэгіёнаў.