Пінская раёнка занепакоілася станам нацыянальнай свядомасці
Газета “Пінскі веснік” распавяла аб рэгіянальнай нарадзе ідэолагаў, якая адбылася ў Брэсце.
Журналістку газеты ўразілі дадзеныя сацыялагічнага апытання брэсцкіх студэнтаў. Як высветлілася, правы чалавека хвалююць 25% моладзі, дэмакратыя ў дзяржаве 18%, існаванне нацыянальнай культуры толькі 7% апытаных студэнтаў. Аўтар артыкула падкрэслівае, што без мовы, традыцый, нацыянальнай сімволікі і разумення таго, што адбываецца ў краіне не будзе нацыі і дзяржавы.
Дарэчы ад Пінска на нараду ездзіла 35 ідэолагаў, магчыма яны і зоймуцца адраджэннем нацыянальнай свядомасці.