"Пінскдрэў" збанкрутуе, калі выплаціць грошы пацярпелым ад выбуху?

Нагадаем, што ў Пінску працягваецца судовы працэс па справе выбуху на "Пінскдрэве". У кастрычніку 2010 года ад яго загінулі 14 чалавек, яшчэ пяцёра сталі інвалідамі.

Як паведамляе брэсцкая абласная газета “Заря”, пракурор запатрабаваў спагнаць з холдынгу “Пінскдрэў” па 300 мільёнаў рублёў на карысць пацярпелых, у якіх загінулі сваякі. А таксама па 100 мільёнаў на карысць пацярпелых, якія часткова страцілі працаздольнасць. Кіраўніцтва прадпрыемства сцвярджае, што такія выплаты для іх немагчымыя: названая сума складзе палову ад фонду заробку 6-тысячнага калектыву холдынгу.

Прысуд па справе будзе абвешчаны 23 сакавіка.