Пінскі гарвыканкам падрыхтаваўся да прыёму зваротаў праз інтэрнэт

У 2011 годзе Пінскі гарвыканкам працаваў з падобнымі заяўкамі ў тэставым рэжыме. А зараз, чыноўнікі нагадваюць, што электронны зварот павінен утрымліваць поўныя рэквізіты заяўніка. У адваротным выпадку такія лісты ужо разглядацца ня будуць. Дарэчы, сёлета, праз сайт пінскага гарвыканкама звярнулася да чыноўнікаў 125 гараджан.