Пінскі каратыст стаў самым маладым чэмпіёнам у гісторыі Беларусі
16-гадовы пінчук Андрэй Нарубенка прыняў удзел у адкрытым чэмпіянаце Беларусі па каратэ і стаў чэмпіёнам.
Як паведамляе газета “Полесская правда”, Андрэя ў выключным парадку дапусцілі да двубояў з дарослымі байцамі ў вагавай катэгорыі да 60 кілаграмаў. Пінскі юнак атрымаў перамогі ва ўсіх баях і стаў чэмпіёнам Беларусі. Спецыялісты адзначылі, што гэта першы выпадак у Беларусі і надалі пераможцу званне “Майстар спорту Рэспублікі Беларусь”.