Пінскія кандытары выпеклі "Гімн" і "Гісторыю Беларусіі" (фота)

Гэта вялікія святочныя пірагі. Адзін з іх — у выглядзе кнігі з назвай "Гісторыя Беларусіі". А на другім размешчаны тэкст цяперашняга гімна краіны. 


Гэта былі бадай што самыя яркія інсталяцыі галоўнага дзяржаўнага "свята". Мясцовыя ўлады вырашылі правесці яго сціпла. Магчыма, прычынай стала тое, што праз дзесяць дзён (14 ліпеня) будзе святкавацца Дзень вызвалення Пінску і запланаваныя мерапрыемствы давядзецца паўтараць.