Пінскія памежнікі затрымалі грузавік з кантрабандай

Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту, пінскія памежнікі спынілі гэтую машыну ў Драгічынскім раёне. 

Некалькі грамадзян Беларусі, якія знаходзіліся побач з грузавіком, сцвярджаюць, што ўпершыню бачаць і машыну, і кантрабанду. Таварна-матэрыяльныя каштоўнасці перадалі супрацоўнікам мытні. А прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці дапаўняе, што на грузавіку былі збітыя нумары кузава, шасі і рэгістрацыйныя знакі, таму ягонага гаспадара будзе цяжка знайсці.