Пінскія ўлады папрасілі прабачэння за пашкоджаныя могілкі
З прабачэннямі яны звярнуліся да польскай каталіцкай грамады горада.
Як паведамляе Радыё "Свабода", падчас падрэзкі дрэваў на каталіцкіх могілках ХІХ стагоддзя камунальнікі пашкодзілі некаторыя помнікі. Прадстаўнікі Саюзу палякаў у Беларусі напісалі скаргі ў Пінскі гарвыканкам і ЖКГ. Улады прызналі гэты факт і паабяцалі ў далейшым праводзіць любыя працы на могілках сумесна з польскай грамадою.
Па словах краязнаўцаў, пінскія могілкі ХІХ стагоддзя вельмі каштоўныя ў гістарычным плане. Тут пахаваныя вядомыя ў Беларусі дзеячы, сярод якіх прадстаўнікі шляхецкіх родаў Ордаў, Агінскіх, Скірмунтаў.