“Піцерцы” разбіліся на дарозе пад Быхавам (фота)
Адзін чалавек загінуў.
Аўтамабіль “Дэў Нэксія” пад кіраваннем 34-гадовай жанчыны пайшоў на абгон і выехаў на сустрэчную паласу. Там ён сутыкнуўся з “Нісан Х-Трэйл”. Абодва аўтаамбілі былі з санкт-пецярбургскімі нумарамі.
Пры сутыкненні загінуў 34-гадовы пасажыр “Нісана”. Трое пасажыраў і кіроўца “Нісана” трапілі ў шпіталь, паведамляе магілёўская міліцыя.