Плануецца сур'ёзнае скарачэнне выдаткаў дзяржбюджэту
Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Доме ўрада віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас.
У першую чаргу скарачэнне будзе закранаць дзяржаўную інвестыцыйную праграму - аб'ём скарачэння фінансавання ацэньваецца на узроўні каля 30%. Па словах віцэ-прэм'ера, спатрэбіцца спыніць будаўніцтва новых аб'ектаў, а таксама аб'ектаў, па якіх вядзецца распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі. Усе бюджэтныя асігнаванні па гэтым артыкуле будуць засяроджаны на аб'ектах, якія трэба увесці ў 2011 годзе, паведамляе БЕЛТА.
Будуць скарочаны капітальныя выдаткі бюджэтных арганізацый да ўзроўня прыблізна 80%. Гэта будзе дасягнута за кошт скарачэння закупаў імпартнага абсталявання, абмежавання капітальных рамонтаў будынкаў бюджэтных арганізацый. Будуць абмежаваны выдаткі, звязаныя з бягучай дзейнасцю бюджэтных арганізацый.