Польшча ўстрывожаная ракетамі ў Калінінградзе

Ён выказаў заклапочанасць у сувязі з магчымасцю мілітарызацыі Калінінградскай вобласці і размяшчэння там наступальных ракетных ўзбраенняў, паведамляе ВВС. Паводле ацэнак міністра, польска-расійскія адносіны ў апошнія гады значна палепшыліся.

Тым большай нечаканасцю для Варшавы стала зробленая ў лістападзе прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым заява аб расійскай рэакцыі на будаўніцтва сістэмы супрацьракетнай абароны ў Еўропе, сказаў Сікорскі.