Польская чыгунка — самая небяспечная ў Еўрасаюзе
Пра гэта сведчыць апошняя справаздача Еўрапейскага агенцтва па чыгунках.
У 2010 годзе ў Польшчы было 449 аварый цягнікоў, а на ўсёй тэрыторыі ЕС — крыху больш за 2400. Брусэль неаднаразова звяртаў увагу Варшавы на недастатковыя інвестыцыі ў чыгунку. Як інфармуе "Газета Выборча", Еўракамісія прапануе Польшчы экспертную дапамогу ў сувязі з суботняй катастрофай на поўдні краіны, у выніку якой загінулі 16 чалавек і больш за 100 атрымалі раненні.
Дарэчы, абвінавачанне ў сутыкненні цягнікоў выставяць дыспетчару. Паводле следчых, ён зрабіў памылку, якая прывяла да трагедыі.