Па Брэстчыне ў панядзелак пранёсся ўраган (фота)

Як паведамляе "Комсомольская правда", моцны вецер вырываў дрэвы разам з асфальтам. Шыфер з дахаў ляцеў нібы лісты паперы. Вецер абрываў кабелі і валіў лініі электраперадач.

На станцыі Бяроза-Картузская тры гадзіны стаяў цягнік. А ў вёсцы Равяцічы Бярозаўскага раёна дрэвамі заваліла дарогу ў горад. Акрамя таго, вёска засталася без электрычнасці, бо ўраган парваў электракабелі.

Фота — kp.by