Пра пакаранне "п'янай расіянкі" паведамілі ў Расію
Яе ўнеслі ў расійскую базу звестак грамадзян, пазбаўленых права кіраваць аўтамабілем.
Гэтага дамаглася беларуская ДАІ. Як адзначае БЕЛТА, скандальная гераіня відэароліка "П'яная руская дзяўчынка ў Беларусі" на тры гады пазбаўленая права кіраваць аўтамабілем і аплаціла тры штрафы — за дробнае хуліганства, за кіраванне без пасведчання кіроўцы і ў стане алкагольнага ап'янення. Агулам ёй давялося заплаціць 1 млн 155 тысяч рублёў.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, пасля гэтага жанчына з'ехала ў Расію.