Праезд у міжнародных цягніках можа падаражэць
А вось кошт на праезд у цягніках па Беларусі пакуль што павышацца не будзе.
Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Балахонаў.
Балахонаў: "Калі ўнутры краіны тарыфы звязаныя з нашай эканомікай і, як бачыце, мы іх за гэта цяжкі час ні разу не павышалі, то, на жаль, вонкавыя тарыфы ў нас прывязаныя да міжнародных абавязанняў. За паслугі па перавозе нашага пасажырскага вагона па тэрыторыі Украіны ці Расіі з нас спаганяюць тарыфную плату ў цвёрдай валюце. Сярод чыгуначнікаў прыняты швейцарскі франк. Таму міжнародныя тарыфы павышаюцца".