Прафесійны беларускі баксёр абараніў тытул чэмпіёна Еўропы (відэа)

Беларускі спартсмен удзельнічаў у баксёрскім шоу ў Монтэ-Карла. Рабчанка з’яўляецца дзеючым чэмпіён Еўропы па версіі EBU у першай сярэдняй вазе. 

Гэта другая паспяховая абарона тытула чэмпіёна Еўропы беларусам.

Адзначым, што на сёння Сяргей Рабчанка высока каціруецца ў рэйтынгах вядучых сусветных баксёрскіх арганізацый. Ён займае 2-гі радок рэйтынгу WBC, 6-ы радок рэйтынгу WBA і 7-ы радок рэйтынгу IBF у першай сярэдняй вазе.

Сяргей Рабчанка выступае пад сцягамі брытанскай прамоўтэрскай кампаніі Hatton Promotions, якая належыць былому чэмпіёну свету, папулярнаму брытанскаму баксёру Рыкі Хаттану.