Пракурор просіць пасадзіць экс-намесніка Ладуцькі на 15 гадоў

Гэта верхняя мяжа пакарання, прадугледжаная артыкулам, па якім чыноўніку выставілі абвінавачанне, адзначае interfax.by. Васільева вінавацяць у атрыманні хабару ў асабліва буйных памерах.

8 лютага ў судзе будзе заслухана апошняе слова абвінавачанага. Потым адбудзецца абвяшчэнне прысуду. Нагадаем, што палова працэсу праходзіла ў закрытым рэжыме. У судзе не выключаюць, што абвяшчэнне прысуду будзе адкрытым.

Васільева вінавацяць у тым, што ён вымагаў хабар у 500 тысяч долараў. За гэта чыноўнік абяцаў чэшскай фірме дапамогу ў кантракце на пабудову смеццеперапрацоўчага заводу.

КДБ паведамляў, што на папярэднім следстве Васільеў прызнаў сваю віну. Аднак на судзе экс-чыноўнік стаў усё адмаўляць.

Фота — ctv.by