Пракуроры сумняваюцца ў псіхічнай адэкватнасці Андэрса Брэйвіка
На іх думку, падсудны, верагодна, мае патрэбу ў псіхіятрычным лекаванні, а не турэмным зняволенні.
Нагадаем, што ў Нарвегіі працягваецца суд над Брэйвікам. Ён прызнаўся, што арганізаваў выбух у Осла і масавае забойства юнакоў і дзяўчат на выспе Утойя ў ліпені мінулага года.
Як падкрэслівае бок абвінавачвання, не выключана, што ў момант злачынства нарвежскі тэрарыст знаходзіўся ў стане псіхічнага разладу, перадае ВВС. Калі Брэйвіка прызнаюць вінаватым і псіхічна здаровым, яму могуцб прысудзіць да 21 года турмы.