Працягваецца працэс Канавалава-Кавалёва

Сёння ў “Доме правасуддзя” аб 11-ай адновіцца суд па справе аб выбуху ў метро. На ўчарашнім паседжанні суддзя паказаў макет бомбы для метро, зроблены Канавалавым. Ён складаўся з вялікіх пластыкавых бутэлек, у якіх змяшчаўся імітатар выбухоўкі. Ёмістасці былі змацаваныя скотчам. У склад макета таксама ўваходзіў электронны званок і дыстанцыйны пульт ад яго.

На судзе таксама выступіў знаёмы Канавалава Аляксандр Шпакаў. Ён расказаў, што ў падвале Канавалава бачыў шкляныя колбы і бутэльку з кактэйлем Молатава. Шпакаў згадаў, што Канавалаў рабіў узрыўпакеты.